Службы региона

Электробезопасностые праздники

Приближаются Рождественские и Новогодние праздники. Вы хотите украсить электрическими гирляндами, светотехническими приборами натуральные и...

Осторожно - электрический ток.

Уровень жизни белорусских граждан с каждым годом все более приближается к европейскому, что дает возможность населению нашей республики...

«Порядок разрешения земельных споров»

В прокуратуру Минского района систематически поступают обращения граждан по вопросам устранения препятствий в пользовании земельными участками,...

Профилактика правонарушений

Органами прокуратуры области в рамках промежуточного контроля проверена эффективность реализации Комплексной программы по профилактике...

Без очередей и долгого ожидания

С 27 ноября 2018 года начала свое функционирование обновленная служба «одно окно» Минского районного исполнительного комитета. Какие...

Без дыма и огня

Как показывает статистика, с начала этого года в пристоличном районе наблюдается рост числа пожаров и погибших от огня. Зачастую виновны сами...

Была Сакалянка, Лошыца ды Дражня, але часу ўсё няважна…

 Лічба не можа не ўразіць: за паўтары сотні гадоў мінскія кварталы і сучасная забудова ўвабрала пад сябе каля двухсот населеных пунктаў. З’ява не новая, як кажуць, прадыктаваная часам і жыццём, — такі лёс напаткаў вёскі-суседкі і буйныя гарады Беларусі. Нездарма гэтымі працэсамі цікавяцца сапраўдныя прафесіяналы, члены Клуба гісторыі Мінска. 

Дарэчы, добрым і надзейным арыенцірам Ёдля аматараў гісторыі служаць карты горада і яго ваколіц, складзеныя ў розны час. Напрыклад, у другой палове ХХ стагоддзя асабліва бурна праходзіў працэс урбанізацыі. Такую цікавую з’яву працягвае дэталёва вывучаць гісторык, даследчык урбаністыкі і тапанімікі, выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Іван САЦУКЕВІЧ.  Яго мы і папрасілі расказаць чытачам “Прысталічча”пра такія малавядомыя, а часам і таямнічыя старонкі гісторыі беларускай сталіцы.

— Іван Іванавіч, якім чынам захоў-ваецца памяць пра былыя населеныя пункты, якія існавалі ці парцягваваюць фізічна існаваць (але без назвы) на тэрыторыі сучаснага Мінска?

— Пачынаючы з 50-ых гг. ХХ ст. Мінск перажываў не толькі дэмаграфічны, але і тэрытарыяльны рост. Усё новыя і новыя землі адводзіліся пад прамысловае і жыллёвае будаўніц-тва. Навакольныя вёскі, пасёлкі і хутары імкліва паглыналіся гарадскімі межамі. Некаторыя з іх захаваліся, іншыя назаўсёды зніклі. Так, 13 жніўня 1959г. Рашэннем № 566 Мінгарвыканкама ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума ВС БССР ад 8 жніўня 1959г. у склад Мінска ўвайшлі вёскі Альшова, Будзілава (русіфікаваная назва; раней — Будзілавічы), Вілкаўшчына, Вялікае Сціклева, Вялікая Слепня, Дражня, Зацішша, Лошыца 2-ая (частка), Малая Сляпянка, Малое Мядзведжына, Маляўшчына, Сакалянка, Сталовая, Шчотаўка, Юрэвічы, Яфімава (ранейшая назва — Яхімавічы); пасёлкі Акулёнія, Труд і Шэпічы.

— Дзе ж прыкладна праходзілі межы тых вёсак, назвы каторых час ад часу яшчэ можна пачуць у гаворцы людзей?

— Так, вёска Альшова знаходзілася за 400 м на поўнач ад галоўнай брамы Кальварыі. Прыкладна на тым месцы зараз месціцца будынак Мінскага райвыканкама і рог вуліц Альшэўскага і Бірузова. Вясковыя пабудовы былі знесены ў канцы 60-х — пачатку 70-х гг., калі там пачалося будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў. Галоўная вуліца новага мікрараёна некалькі год насіла назву знесенай вёскі — Альшэўская, пакуль у 1972 г. не была перайменавана ў гонар Мікалая Альшэўскага. Гэты чалавек — Герой Савецкага Саюза, удзельнік вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Такое вось дзіўнае амаль поўнае фанетычнае супадзенне прозвішча і назвы вуліцы. Пра былую ж вёску аніякага напаміну не засталося. Вёска Будзілава (Будзілавічы) размяшчалася абапал Магілёўскай шашы, там, дзе зараз сустракаюцца Партызанскі праспект, вуліца Будзёнага і Ванеева, узвышаюцца карпусы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Пасля ўключэння ў склад горада вясковыя вуліцы атрымалі новыя найменні. Так, галоўная вуліца стала называцца Рагачоўскай (праходзіла паралельна Партызанскаму праспекту на поўнач ад яго ад вуліцы Будзёнага ва ўсходнім напрамку), іншыя — Рагачоўскім завулкам (ягоная траса супадала з будучай вуліцай Ванеева ад Партызанскага праспекта на паўночны ўсход), завулкам Будзёнага (ішоў паралельна праспекту на поўдзень ад яго; на месцы той забудовы зараз знаходзяцца навучальныя карпусы Эканамічнага ўніверсітэта). 

У 60-ыя — пачатку 70-ых гг. ХХ ст. на месцы вёскі пабудавалі шматпавярховыя жылыя, адміністратыўныя і навучальныя будынкі па Партызанскаму праспекту, вуліцах Будзёнага, Ванеева і Народнай, разбілі парк вакол стадыёна “Трактар”. Унікальная і непаўторная назва Будзілавічы знікла. Хоць такая назва, на маю думку, цудоўна б глядзелася на вулічных шыльдах замест вуліцы Будзёнага. 

Вёска Вілкаўшчына (па іншых звестках — пасёлак) узнікла ў пачатку ХХ ст. і ў канцы 40-ых гг. складалася з некалькіх двароў. Аднак у пасляваенны час пашырылася да двух дзясяткаў хат. Магчыма, некаторыя жыхары Вілкаўшчыны працавалі на цагельным заводзе №4, які размяшчаўся непадалёк (на яго месцы зараз знаходзіцца завод “Керамін”). Пасля далучэння да горада адна з вясковых вуліц атрымала найменне Вілкаўшчына, другая ж была названа ў гонар Марата Казея. У 70-ыя — 80-ыя гг. ХХ ст. вёска геаграфічна аказалася заціснутай паміж чыгункай Мінск—Асіповічы, “Керамінам” і новай прамысловай зонай вуліцы Сцебенева настолькі, што нават не мела асобнага пад’езду ад іншых гарадскіх дарог. Пабудаваны побач з былой вёскай у пачатку трэцяга тысячагоддзя новы цэх “Кераміну” мае навакольную зону, забароненую для пражывання, таму былую вёску знеслі. Апошні дом па вуліцы Вілкаўшчына, 7, знеслі ў 2007 годзе. А ў 2016 годзе назву Вілкаўшчына надалі новаму скверу ў мікрараёне Лошыца, які размешчаны побач з былой вёскай. У межы горада ў 1959 годзе ўвайшла і невялікая частка вёскі Вялікае Сціклева, якая стала працягам вуліцы Байкальская. Асноўная частка вёскі не ўвайшла ў гарадскую рысу і пазней засталася за межамі Мінскай кальцавой аўтадарогі. Тая, што ўвайшла, у канцы 70-ых — пачатку 80-ых была знесена. Прыкладна на яе месцы зараз знаходзіцца аўтаразвязка МКАД і вуліцы Байкальская.

— Цікава, што працэс пераўтварэння некаторых населеных пунктаў у сталічную тэрыторыю праходзіў у некалькі этапаў: у даваенны час і па-сля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

— І такіх прыкладаў нямала. На ўсход ад Мінска, на берагах невялікай рачулкі Слепні (па іншаму — Сляпянкі), месцілася вёска Вялікая Слепня. Новая Маскоўская шаша, пабудаваная ў 1935 годзе (зараз пра-спект Незалежнасці), падзяліла вёску на дзве няроўныя часткі: паўночная была ў некалькі разоў большая за паўднёвую. У 1959 годзе ўжо гарадскія вуліцы вёскі атрымалі наступныя назвы: вуліца Вялікая Слепня, 1-ы, 2-і, 3-і, 4-ы, 5-ы і 6-ы Сляпнянскія завулкі. Паўночная асноўная частка вёскі была амаль поўнасцю знесена ў 70-ыя гады падчас будаўніцтва мікрараёна “Усход”. Пару дзесяткаў дамкоў паўднёвай знеслі ў 2001 годзе перад пачаткам будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Усё, што засталося ад велізарнай вёскі, — дамы № 2 і 4 па 5-ым Сляпнянскім завулку, якія “схаваліся” ў скверы ля дыспетчарскай станцыі “Славінскага”, былі знесены некалькі гадоў таму. Некалькі хутароў пад агульнай назвай “Дражня” у 30-ыя гады ХХ стагодзя былі аб’яднаныя ў адзіную аднайменную вёску, якая знаходзілася на скрыжаванні сучасных вуліц Ваўпшасава і Солтыса. Былыя вясковыя вулачкі былі названы вуліцай Дражня, 1-ым, 2-ім і 3-ім Дражненскімі завулкамі. Дражня ляжала на левым беразе рэчкі Слоўці — левы прыток Свіслачы. Дарэчы, часткова рэчышча Слоўці захавалася і цягнецца ўздоўж Алтайскага завулка і вуліцы Солтыса. Літаральна насупраць, на правым беразе невялікай рачулкі, у 50-ыя гады ўзнікла рэгулярная забудова сядзібнага тыпу Паўночнага пасёлка (сучасныя вуліцы Ключавая, Солтыса, Таёжная, Халмагорская), як назвалі гэты жылы раён, дзе пражывалі ў асноўным работнікі МАЗа. У другой палове 80-ых — пачатку 90-ых гадоў большасць былой вёскі пайшла пад знос, на яе месцы вырас жылы мікрараён на рагу вуліц Ваўпшасава і Солтыса. Апошняя вясковая забудова ў канцы вуліцы Дражня за тралейбусным дэпо № 5 была знесена ў 2014—2015 гадах.

— Раскажыце пра аднолькавыя назвы вёсак, што часта ўносіла блытаніну?

— Некаторая блытаніна існуе наконт вёскі Зацішша. Лічыцца, што яна ўвай-шла ў межы горада часткамі: у 1959-ым і 1965 гадах. І гэта памылкова, таму што ў ваколіцах Мінска існавала адразу дзве вёскі з такой назвай. Першая сапраўды стала горадам у 1959 годзе і была “па-глынута” разросшымся сяльгаспасёлкам — велізарным раёнам сядзібнай забудовы на поўначы Мінска. У 1991 годзе пасля перайменавання вуліцы Горкага ў Багдановіча старая вуліца Багдановіча была пераназвана ў вуліцу Зацішша. Менавіта там, ля вуліц Зацішша і Халтурына,  калісьці і знаходзілася вёска Зацішша. Другая вёска з такой жа назвай размясцілася на беразе Чыжоўскага вадасховішча і апынулася ўнутры гарадской рысы праз 6 гадоў, у 1965-м. Цікава, што вёска амаль поў-насцю захоўвалася (вуліца Свіслацкая) у парку 900-годдзя Мінска, за скрыжаваннем вуліц Галадзеда і Ташкенцкай да пачатку будаўніцтва ў 2009 годзе Чыжоўкі-Арэны, пасля чаго знікла з карты горада. У наваколлі Мінска існавалі калісьці і дзве Лошыцы. Лошыца 2-ая, як афіцыйна называлі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя Лошыцу Немаршанскую, уваходзіла ў межы горада па частках. Паўночная частка вёскі, якая, дарэчы, поўнасцю захавалася (1-ы, 2-і і 3-і Трубныя завулкі), стала Мінскам ў 1959-м. Паўднёвая, якая знаходзілася за рэчкай Лошыцай, — у 1973 годзе, пасля чаго у канцы 70-ых была знесена. На яе месцы зараз узвышаецца комплекс бальніцы хуткай дапамогі па вуліцы Кіжаватава. Побач знаходзяцца рэшткі фундамента сядзібы Немаршанскіх, якім у XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў належала ледзь не ўся тэрыторыя сучаснага Кастрычніцкага раёна Мінска. Радуе тое, што адна са станцый мятро трэцяй лініі будзе мець назву «Немаршанскі Сад».

Гутарыў з гісторыкам Міхась ВЯРГЕЙЧЫК, фота аўтара

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: