Прысталiчча

Газета Минского района

Дзецям на радасць



 У прысталіччы працягваецца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Дабрачынны марафон праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Ва ўсёй краіне і ў нашым раёне кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрыемстваў і арганізацый дораць свята дзецям. У мінулы чацвер адбылася раённая навагодняя ёлка. На яе былі запрошаны 600 хлопчынкаў і дзяўчынак – дзеці-інваліды, дзеці з прыёмных і апякунскіх сем’яў, з дзіцячай вёскі «Вытокі» і дзіцячага дома сямейнага тыпу з Заслаўя, пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і алімпіяд.

Галоўнай часткай свята стала навагодняе прадстаўленне «У пошуках Дзядулі Мароза», але і да пачатку спектакля маленькім гасцям было чым заняцца – дзетвара вадзіла карагоды вакол ёлкі, гуляла ў гульні, танчыла і ўдзельнічала ў конкурсах. Можна было сфатаграфавацца на фоне навагодніх дэкарацый, каб свята засталося ў памяці надоўга.
Ад імя кіраўніцтва раёна з навагоднімі і каляднымі святамі юных гасцей павіншавала начальнік упраўлення па адукацыі райвыканкама Валянціна Астапенка. Яна адзначыла, што па традыцыі ў прысталіччы ў гэтыя святочныя дні дзяржаўныя служачыя разам з грамадскімі аб’яднаннямі стараюцца ахапіць увагай і падтрымкай кожнае дзіця, дабрачынныя акцыі праходзяць у бальніцах, дамах сямейнага тыпу. Валянціна Васільеўна пажадала ўсім прысутным здароўя, міру і спакою ў сем’ях, каб дзеці выраслі дастойнымі людзьмі і былі шчаслівыя, а таксама здзяйснення самых патаемных мар у 2020 годзе. Магчыма ўсё, галоўнае – верыць.
Пра тое, як важна захваць веру ў цуд, ішла размова і ў навагоднім спектаклі, які падрыхтаваў каллектыў Навасельскага цэнтра культуры і вольнага часу. Прадстаўленне парадавала сваёй насычанасцю, цікавым сюжэтам і пазнавальнымі гульнямі, якіх было шмат. Незабыўныя ўражанні пакінулі акцёры. Асабліва здзівілі яркія, прыгожыя касцюмы і незвычайныя дэкарацыі.
Усіх дзяцей у гэты казачны дзень чакаў яшчэ адзін сюрпрыз -- салодкі падарунак ад Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
 
Святлана ВАШЧЫЛА
Фота аўтара
 

Оставить комментарий: