Прысталiчча

Газета Минского района

Скарбы Мінскага раёна



 2020-ы – год малой радзімы. Наша малая радзіма, Мінскі раён, мае багатую гісторыка-культурную спадчыну. На тэрыторыі раёна знаходзіцца не толькі адзін знайстарэйшых беларускіх гарадоў – Заслаўе, але і шмат помнікаў, знакавых месцаў. Некаторыя з іх сёння знаходзяцца ў занядбаным стане і ўжо не падлягаюць аднаўленню. Спадчына, якую мы безнадзейна страцілі, –нагода скіраваць увагу на тое, што ў нас яшчэ засталося.

 

Сядзіба Самуэлевых у Пяцеўшчыне

У некалькіх кіламетрах ад Мінска размясцілася невялікая вёсачка Пяцеўшчына.Шмат гадоў таму ў ёй знаходзіўсясядзібны комплекс Самуэлевых. Адным з першых вядомых у гісторыі ўладальнікаў гэтых мясцін стаў Франц Гаос. З-за нявыплаты пазык у 1830 годзе ўладанні арыштавалі, што стала прычынай іх далейшага продажу. Уладальнікамі сталі Чапскія, якія неўзбавае передалі землі ўпраўляючаму Самуэлеву. Менавіта ёнпачаў адбудоўваць сядзібу, паўнавартасна займацца апрацоўкай зямель, гаспадаркай. І гэта ў яго добраатрымлівалася: у 1910 годзетут паўстала прыгожая сядзіба, якая займела назву ў гонар уладальніка зямель. Гэты будынак стаў часткай сядзібнага комплексу, які ўключаўу сябе парк і сад, свіран з лядоўняй і некалькі гаспадарчых пабудоў.

Пасля вайны шмат гадоў у галоўным будынку сядзібы Самуэлевых знаходзілася мясцовая бальніца. Каля 15 гадоў таму старая драўляная частка дома была разабраная. Нягледзячы на гэта, сядзібны комплекс карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў-гісторыкаў, якія даследуюць Мінскі раён. Мясцовыя жыхары называюць гэты ўчастак “сэрцам вёскі” і любяць расказваць гасцям легенды і паданні, звязаныя з сядзібнымі пабудовамі.

Драўляная царква ў вёсцы Мацкі

Па звестках даследчыкаў, царква ў вёсцы Мацкі, што ў Юзуфóўскім сельсавеце, была пабудавана напрыканцыХVIII стагоддзя ў якасці прымогілкавай. Не шмат захавалася звестак аб гісторыі гэтай культавай установы, аднак дакладна вядома, што ў ХIХ стагоддзі царква ў вёсцы Мацкі належала да Беларуцкага праваслаўнага прыхода Успення Найсвяцейшай Багародзіцы. Да гэтага прыходу адносіліся таксама цэрквы ў вёсках Жукаўка і Мачаны. Сёння ад былой царквы засталіся толькі драўляныя сцены – аднавіць яе, на жаль, немажліва.

Вадзяны млын у Ельніцы

Вадзяны млын у вёсцы Ельніца, што ў Навадворскім сельскім Савеце, быў пабудаваны напрыканцы ХIХ – пачатку XX стагоддзя. І быў цалкам знішчаны ў 2010 годзе. Сёння вадзяныя млыны – рэдкасць, аднак раней яны карысталіся попытам і знаходзіліся на землях тых гаспадароў, ва ўладаннях якіх былі рэчкі. Першыя вадзяныя млыны вядомыя ў Рымскай Імперыі з II стагоддзя да нашай эры, але шырокі распаўсюд атрымалі толькі ў перыяд Сярэднявечча. Вадзяны млын, механізмы якога прыводзяцца ў рух сілай вады, выкарыстоўваўся для абмалоту зерня. Месцам усталявання млыноў звычайна былі берагі рэк або праточных азёраў. Для павелічэння вытворчасці млына перад ім маглі стварацца штучныя ставы. Млыны на невялікіх ставах мелі адпаведныя памеры і будаваліся звычайна з драўніны, у той час як на вялікіх ставах маглі будавацца мураваныя двухпавярховыя млыны. Млын у Ельніцы быў каменным.

Па матэрыялах кнігі «Страчанаяспадчына» (2003 г., аўтары: Габрусь Т., Кулагін А. і інш.)

Мікалай ЗАЯЦ

Оставить комментарий: