Пятнаццаты сезон у ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка» рупліва працуе на хлебнай ніве камбайнер Аляксандр Стасюлевіч. Талент, адданасць сваёй справе, добрасумленнасць і працалюбства гэтага чалавека зрабілі яго сапраўдным лідэрам гарачай уборачнай пары. І невыпадкова, што апошнія пяць гадоў Аляксандр Іванавіч упэўнена заваёўвае званне першага хлебароба-тысячніка ў раёне. У гэтым годзе вопытны камбайнер стаў першым «тысячнікам» і ў Мінскай вобласці.
З гэтай нагоды прама ў полі Аляксандр Стасюлевіч прымаў віншаванні ад старшыні Мінскага аблвыканкама Барыса Батуры, які ўручыў камбайнеру заслужаную ўзнагароду — мільён рублёў. Падарункі, Граматы і Падзячныя пісьмы Аляксандр Іванавіч атрымаў таксама ад Мінскага райвыканкама, абкама прафсаюза работнікаў АПК, кіраўніцтва і прафкама ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка». У мінулым годзе хлебароб на камбайне «Лексіён-540» намалаціў 3,4 тысячы тон зерня, у гэтым годзе пастараецца пераўзысці свой вынік і «узяць» чатырохтысячны рубеж.
— Аляксандр Іванавіч — таленавіты хлебароб, сціплы і добры чалавек, прыкладны сем’янін, — з гордасцю расказвае аб сваім работніку намеснік гендырэктара па сельгасвытворчасці ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка» Міхаіл Жывулька. — Апошнія гады ён пастаянна значыцца ў лідэрах на рэспубліканскіх «Дажынках»: у 2007 годзе стаў пераможцам і атрымаў за гэта аўтамабіль ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чатыры разы займаў другое месца па краіне, два гады быў трэцім.
— Мой працоўны дзень пачынаецца ў 6 гадзін раніцы, у 8 — выязджаю ў поле. Жну да позняга вечара, пасля еду запраўляць палівам камбайн, — расказвае Аляксандр Стасюлевіч, які сёлета працуе без памочніка. — Ніякага сакрэту поспеху ў мяне няма, проста люблю сваю справу, працую на зямлі з 19 гадоў.
Пасля ўзнагароджання Аляксандр Іванавіч паспяшаўся прадоўжыць сваю працу. Увага журналістаў і прызнанне кіраўніцтва — гэта, канешне, прыемна, але ж у такую гарачую пару дарагая кожная хвіліна. Напружаная ўборачная не церпіць прастояў!
Святлана БАРАВІЦКАЯ.
Добавить комментарий
Видео
Комментарии
-
-
-
-
Ольга Александровна:
-
Охрана труда:
-
-
-
-
-
Комментируемые
- Лариса Курило стала победительницей конкурса "Самая успешная женщина района"!
комментариев отправлено — 53 - Топ-10 самых успешных женщин района!Первая пятёрка!
комментариев отправлено — 51 - "Топ-10 самых успешных женщин района" Вторая пятёрка!
комментариев отправлено — 51 - Редакция
комментариев отправлено — 12 - О сайте
комментариев отправлено — 12 - Яна iдзе праз сэрца
комментариев отправлено — 7 - ПЕРВЫЕ УРОКИ ЗЕЛЕНОЙ ЖАТВЫ
комментариев отправлено — 6 - Внимание, конкурс!! "Топ-10 самых успешных женщин района"
комментариев отправлено — 6 - Судья - прежде всего человек
комментариев отправлено — 5 - Около 400 человек приняли участие в "Районной лыжне-2010"
комментариев отправлено — 5
Архивы
- Сентябрь 2010 (3)
- Август 2010 (42)
- Июль 2010 (27)
- Июнь 2010 (41)
- Май 2010 (60)
- Апрель 2010 (69)
- Март 2010 (62)
- Февраль 2010 (81)
- Январь 2010 (95)
- Декабрь 2009 (76)
- Ноябрь 2009 (79)
- Октябрь 2009 (111)
- Сентябрь 2009 (9)
Новости онлайн
Погода
Наш опрос
Новости TUT.BY
Календарь
Рубрики
- Новости (289)
- Благоустройство (8)
- Творчество (1)
- Официально (96)
- Вести АПК (20)
- В Комитете госконтроля (6)
- Конкурсы (9)
- Эхо события (11)
- Прокуратура (3)
- Твои люди, Пристоличье (133)
- Человек и его дело (61)
- Люди и судьбы (33)
- Образование (47)
- Вести коммунальника (33)
- Традиции (71)
- Экология (30)
- Здоровье (76)
- Спорт (30)








